Працягнецца разгляд справы “віцебскіх тэрарыстаў”

У сталічным “Доме правасуддзя” сёння адновіцца працэс абвінавачаных у тэракце ў метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Зараз суд разглядае эпізоды пачатку 2000-ых гадоў. Па версіі следства, Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў ужо тады пачалі выпрабоўваць розныя гатункі выбухоўкі.

На ўчарашнім паседжанні, у прыватнасці, разглядаліся так званыя “віцебскія выбухі”. Варта адзначыць таксама, што за гэтае злачынства раней ужо былі асуджаныя два чалавекі.