Праз 5 гадоў беларусы наблізяцца да еўрапейскага ўзроўню жыцця

Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка зацвердзіў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гг. Пра гэта 12 красавіка паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У прэс-рэлізе адзначаецца: "У бягучым пяцігоддзі плануецца забяспечыць павелічэнне ВУП на 62-68%". Праграмай прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на "паслядоўнае скарачэнне дэфіцыту знешняга гандлю, які будзе ліквідаваны ў 2014 годзе, а ў 2015 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі павінна быць станоўчым".

У прэс-службе адзначаюць, што "намечаныя ў праграме захады наблізяць якасць жыцця насельніцтва да еўрапейскага ўзроўню".