Прэм'ер Сербіі пра эратычны розыгрыш: гэта вялікая ганьба! (відэа)

Нагадаем, некалькі дзён таму прэм'ер даваў інтэрв'ю і не ведаў, што яно арганізавана ў рамках папулярнага шоў "Місія невыканальная", якое выходзіць у эфіры сербскага забаўляльнага тэлеканала Pink. Пытанні палітыку задавала несапраўдная тэлевядучая, былая фотамадэль часопіса "Плэйбой", на якой не аказалася ніжняй бялізны. Прэм'ер-міністр Дачыч, калі пабачыў гэта, паводзіў сябе стрымана, але за яго рэакцыяй на правакацыйныя паводзіны суразмоўніцы сачыла схаваная камера.

Прэм'ер Сербіі стаў ахвярай эратычнага розыгрышу (відэа)

Учора Івіца Дачыч загадаў правесці расследаванне інцыдэнта. Цяпер жа стаў вядомы яго каментар. Прэм'ер кажа, што яго "ашукаў" сябар, які запрасіў паўдзельнічаць у "новым тэлепраекце", і "заманіў" на здымкі.

"Я зусім не чакаў такога лёгкадумнага паступка. Я гэта ўспрыняў па-чалавечы, але ўсё гэта вялікая ганьба", — цытуе словы Івіцы Дачыча РІА "Новости". Прэм'ер прызнаецца, што не чакаў з'яўлення роліка ў інтэрнэце. Як стала вядома, сама праграма ў тэлеэфір не выйдзе.

Тым часам анонс тэлешоў, размешчаны на партале Youtube,ужо набраў больш за 5 мільёнаў праглядаў.


Фота — AFP