Прэзентацыя кнігі “Барацьба за Ўкраіну” прайшла ў Мінску
У амбасадзе Ўкраіны адбылася прэзентацыя кнігі беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча “Барацьба за Ўкраіну, 1917 — 1921”.
Гэта ілюстраванае даследаванне з серыі “Невядомая гісторыя”. Кніга выйшла ў сталічным выдавецтве “Сучасная школа”.
Аўтар кнігі стаіць на нацыянал-дэмакратычных пазіцыях, а таксама памяркоўнага антыкамунізму і антысаветызму. У кнізе аналізуюцца падзе з гісторыі Ўкраіны 1917-1921 гадоў, у тым ліку вострая палітычная барацьба шматлікіх партыяў і шэраг інтэрвенцыяў. Украіна тады перажыла ўварванне войскаў Нямеччыны, Аўстра-Венгрыі, Антанты і Савецкай Расіі. Апроч таго, даследаванне змяшчае звесткі пра партызанска-паўстанцкі рух ва Ўкраіне, які змагаўся супраць усіх акупантаў, паведамляе БелаПАН.