Прэзідэнт Польшчы і паслы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага
22 студзеня ў сталіцы Польшчы прайшлі ўрачыстасці з нагоды 150-годдзя пачатку паўстання 1863 года.
Як паведамляе nn.by, памяць паўстанцаў на вайсковых могілках Павонзкі ўшанавалі прэзідэнт Польшчы і паслы Беларусі, Украіны, Літвы і часовы павераны ў справах Латвіі. Браніслаў Камароўскі падчас ускладання вянкоў адзначыў, што ў 1863 годзе людзі розных моваў, культур і рэлігій разам пайшлі ў бой за свабоду.
Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы і духавенства розных канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя. Свечкі прынесла таксама моладзь і прадстаўнікі беларускай, украінскай ды літоўскай дыяспар у Польшчы.
На цырымоніі на Павонзках прысутнічалі і беларусы Варшавы з бел-чырвона-белым сцягам.


Фота — prezydent.pl і БНП