Прэзідэнт Польшчы: Пераслед Цімашэнкі замінае Украіне на шляху ў ЕС
Аб гэтым Браніслаў Камароўскі заявіў пасля сустрэчы з кіраўніком Украіны Віктарам Януковічам.
Польскі прэзідэнт меў на ўвазе перш за ўсё перспектывы Кіева ў інтэграцыі ў ЕС, паведамляе тэлеканал TVP. Сустрэча прэзідэнтаў адбылася ў аўторак у Гданьску. Камароўскі заўважыў, што Польшча з'яўляецца не толькі сябрам Украіны, але і добрым прыкладам. Камароўскі адзначыў істотную ролю Польшчы на шляху далучэння Украіны да ЕС, аднак заявіў, што на гэтым шляху з'явіліся некаторыя перашкоды.