Прэзідэнт Расіі сварыцца са сваім міністрам фінансаў

Заявы былі зробленыя ў ЗША, у Вашынгтоне ў мінулыя выходныя. Расійскі міністр сказаў, што не мае намеру застацца ва ўрадзе, калі яго ўзначаліць Дзмітрый Мядзведзеў, перадае Interfax.by.

Такога кшталту заявы выглядаюць непрыстойнымі і не могуць быць нічым апраўданымі, упэўнены расійскі лідар. Ён падкрэсліў, што “дысцыпліну і субардынацыю ва ўрадзе ніхто не адмяняў”.

Між тым па інфармацыі прэс-сакратара прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Пяскова, Аляксей Кудрын, без сумневаў, працягне сваю працу ў камандзе Уладзіміра Пуціна.