Прэзідэнт ЗША прызнаў сябе аўтсайдэрам

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў інтэрв'ю ABC News і Yahoo News прызнаў, што з'яўляецца аўтсайдарам у барацьбе за прэзідэнцкі пост, перадае Lenta.ru. Так Абама пракаментаваў вынікі апошняга апытання, якое паказала, што 55% амерыканцаў чакаюць перамогі на выбарах 2012 года рэспубліканца. Тых, хто лічыць, што Абаму ўдасца пераабрацца на другі тэрмін, усяго 37 адсоткаў.

Па словах амерыканскага прэзідэнта, такія дадзеныя яго не здзіўляюць, улічваючы цяперашнія праблемы ў амерыканскай эканоміцы.