Продажы ў турфірмах знізіліся на 60 адсоткаў
А курс долара ў інтэрнэт-крамах ужо 9200!
У турфірме “Лайфтур” Еўрарадыё распавялі, што ў гэтым годзе беларусы традыцыйна адпачываюць у Турцыі, Балгарыі, Егіпце. Але эканамічны крызіс не прайшоў бокам.
“Зараз у нас мінус 60 адсоткаў продажу ў параўнанні з мінулым годам.”
Курсы валют у “Лайфтур” залежаць ад аператара. Напрыклад, буйны расійскі тураператар Teztour усталяваў курс долара ў 9500 рублёў. 90 адсоткаў кліентаў разлічваюцца валютай. На думку супрацоўніцы фірмы, гэта тыя, хто паспеў назбіраць валюту да крызісу.
“Да нас прыходзілі і казалі: “Ну вось, прынеслі апошнюю сваю валюту”. Неаднаразова чулі фразы кшталту: “Паедзем на адпачынак цяпер, год быў нядрэнны ўвогуле, але цяпер ужо не ведаем, калі зможам паехаць наступны раз.”
У турфірме “Нікатур” за 5 дзён курс долара падняўся на 500 рублёў і цяпер складае 9500 рублёў.
У інтэрнэт-краме “Ideas for life” карэспандэнту Еўрарадыё прапанавалі набыць мульціварку Panasonic за 190 долараў па курсе 9200 рублёў. Такі ж курс долара і ў інтэрнэт-краме “Техно-сити”.
А вось ў інтэрнэт-краме “Start”, што прадае мабільнікі, долар пакуль яшчэ каштуе 8700 рублёў. Тым не менш, супрацоўніца крамы кажа, што продажы мабільнікаў падаюць.
“Калі гэтае лета параўноўваць з мінулагоднім, то продажы знізіліся ўдвая.”
У нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” еўра каштуе 7452 рубля і за 5 дзён амаль не змяніўся (7413 рублёў).
А вось у інтэрнэт-краме аўтазапчастак aw.by за гэтыя 5 дзён еўра падаражэў на 1000 рублёў і цяпер каштуе 12527 рублёў.
|
Зараз |
24 жніўня |
7 чэрвеня |
10 траўня |
|
|
Інтэрнэт-крамы |
8700-9200 |
8000-8300 |
6200 |
4000-4200 |
|
Нацбанк |
5061 |
5037 |
4981 |
3061 |
|
Латвійскі банк Rietumu *(безнаяўна) |
10400 |
9300 |
7600 |
5350 |
|
Турфірмы |
9500 |
9000-9500 |
8500 |
5000-5500 |
|
Крама аўтазапчастак aw.by* (еўра) |
12527 |
11520 |
8700 |
7100 |
Фота: newsvm.com