Пружанскія верталёты-кукурузнікі будуць вазіць турыстаў

Пакуль дэльталёты ў Пружанах выкарыстоўваюцца толькі на патрэбы аграрнай галіны, піша газета “Раённыя будні”. Але з ліпеня, калі наступіць перапынак у іх прымяненні на палях, яны будуць перавозіць турыстаў.

Распрацаваныя два авіямаршруты, якія зробяць магчымым агляд з вышыні птушынага палёту палаца Сапегаў у Ружанах, палаца ў Косава, палацавага комплексу ў Нясвіжы і Мірскага замка.

Дарэчы, лятальныя апараты гэтай фірмы двойчы траплялі ў катастрофы. 15 красавіка 2010 года ў Пружанах разбіўся дэльталёт — пілот-інструктар і навучэнец загінулі. Летась у ліпені каля Ваўкавыска ўпаў лёгкі самалёт “Бекас”. Пілот не выжыў. Здарэнняў з турыстамі не зафіксавана.