Пры будаўніцтве віцебскага КДБ знайшлі скарб
Калекцыю старадаўняй зброі і нагрудных значкоў знайшлі ў катлаване, выкапаным пад новы будынак КДБ па вуліцы Калініна.
Знаходка ляжала на глыбіні 8 метраў у куце рэштак драўлянай гаспадарчай пабудовы. Будаўнікі перадалі скарб абласному краязнаўчаму музею археолагі, паведамляе сайт "Мы".
Эксперты Акадэміі навук мяркуюць, што ўсе знойдзеныя прадметы, хутчэй за ўсё, з прыватнай калекцыі, схаванай не пазней за 1930-я гады. Шаблі і шашкі былі зробленыя з 1841 па 1884 гады на Залатавустаўскай фабрыцы, адкрытай у 1815 годзе.
Збор значкоў датуюць пераломам дзвюх эпох — канцом Расійскай імперыі і першымі гадамі савецкай улады. Напрыклад, на адным са значкоў намаляваныя марсавая зорка і плуг з молатам, а не серп. Такі знак быў зацверджаны Троцкім для Чырвонай арміі ў 1918 годзе, а ўжо ў 1920-м выйшаў з ужывання.
Фота — historymania.info