Пры ўцёках беларускія кантрабандысты пакінулі ва Украіне цыгарэты
Інцыдэнт адбыўся ў Валынскай вобласці Украіны.
Украінскім памежнікам, якія напалохалі кантрабандыстаў, дасталіся дзесяць тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў “Фэст”.
Як паведамляюць “Валынскія навіны”, памежнікі ўбачылі аўтамабіль, які пад'ехаў з боку Беларусі. З яго выйшлі двое мужчын і пачалі выгружаць скрыні ды пераносіць іх на тэрыторыю Украіны. Убачыўшы памежнікаў, парушальнікі кінулі свой груз і ўцяклі на тэрыторыі Беларусі.
Пазней беларускія памежнікі на сваёй тэрыторыі затрымалі аўтамабіль "Масквіч", на якім ехалі парушальнікі.