Прыезд Лукашэнкі стварыў у Сочы шматкіламетровы затор

Дзеля прыезду кіраўніка Беларусі былі перакрытыя дарогі. У выніку аўтамабільны затор расцягнуўся на 20 км, інфармуе БелаПАН са спасылкай на мясцовыя СМІ. У заторы на дзве-чатыры гадзіны затрымаліся турысты і супрацоўнікі кампаній, размешчаных у Чырвонай Паляне і Эста-Садоку.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што ён адправіўся ў Сочы на запрашэнне расійскага кіраўніка. Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года. Акрамя таго, у Сочы Лукашэнка правядзе кароткачасовы адпачынак.