Прыватнікам дазволяць самім выбіраць сістэму аплаты працы

"Для недзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў павінны быць знятыя ўсе адміністрацыйныя бар'еры і абмежаванні па аплаце высокапрадуктыўнай і эфектыўнай працы. Зарабіў, разлічыўся з бюджэтам — астатняе размяркоўвай, як лічыш патрэбным", — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.