Пуціну спадабаўся артыкул Лукашэнкі ў “Известиях”

На прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэнняў кіраўнікоў урадаў краін ЕўрАзЭС і Мытнага саюзу Пуцін заявіў, што чытаў артыкул Лукашэнкі. Ён адзначыў, што тэкст яшчэ раз падцвярджае настрой беларускай дзяржавы і кіраўніцтва Беларусі на развіццё інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы.

На думку расійскага прэм'ера, Лукашэнка выразна паказаў перавагі, якія атрымлівае эканоміка ў выпадку рэалізацыі інтэграцыйных планаў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўступіў у своеасаблівую перапіску з прэм’ер-міністрам Расіі. Уладзімір Пуціна на старонках “Известий” апублікаваў артыкул, дзе змяціў свій погляд на  стварэнне Еўразійскага саюза. Праз некаторы час з расійскае выданне апублікавала тэкст, падпісаны імем кіраўніка Беларусі. У ім Лукашэнка надзвычай пазітыўна ацэньвае ініцыятыву Пуціна.