П'яны беларускі дальнабойшчык пратараніў грузавік у Латвіі
Паводле звестак паліцыі, пры праверцы ў арганізме 40-гадовага мужчыны канстатавалі 3,86 праміле алкаголю.
Як інфармуе сайт delfi.lv, у Латгаліі грамадзянін Беларусі на фуры Volvo з прычэпам сутыкнуўся з грузавіком, які быў прыпаркаваны на абочыне. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.