П’яны кіроўца-інвалід стаў вінаватым у дарожнай аварыі

Хлопец 1992 года нараджэння, у якога няма кісці рукі, сеў за руль аўтамабіля “Субару Форэстэр”, разам з ім у машыне было яшчэ двое пасажыраў. Яны ехалі па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Берута. У пэўны момант шафёр страціў кіраванне, машына выехала на тратуар, знесла прыдарожнае дрэва і ўрэзалася ў асвятляльную мачту, перадае БЕЛТА.

У выніку ДТЗ болей за ўсіх пацярпела пасажырка — дзяўчына 1994 года нараджэння. Яе даставілі ў лякарню ў надзвычай цяжкім стане. Яшчэ адзін пасажыр уцёк да з’яўлення ДАІ. Кіроўца, як паказала экспертыза, быў моцна п’яны — 2,4 праміле алкаголю ў крыві.

Адметна, што ён не меў права знаходзіцца за рулём у любым фізічным стане, бо ў яго няма адной рукі.