П'яны мужчына зладзіў у краме панажоўшчыну (фота)
Падчас сваркі ён ударыў маладога чалавека нажом у спіну.
Здарэнне адбылося ў Брэсце вечарам 14 красавіка. Па словах відавочцаў, 19-гадовы хлопец заступіўся ў гандлёвай зале за дзяўчыну. Ужо на выхадзе з крамы п'яны мужчына і раніў свайго "крыўдзіцеля". Адтуль пацярпелага забрала "хуткая дапамога" ў Брэсцкую абласную бальніцу.
На месцы здарэння было шмат міліцыі. Затрыманы сядзеў каля праваахоўнікаў. Было бачна, што ён моцна п'яны, паколькі з цяжкасцю адказваў на пытанні аператыўнікаў, паведамляе сайт tomin.by.

Фота — tomin.by