Рак шчытавіцы ад Чарнобыля пагражае не дзецям, а дарослым

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Генадзь Анцыпаў.

 
Анцыпаў: "Сёння няма крыніцы для таго, каб рак шчытападобнай залозы прагрэсаваў, абумоўлены радыяцыйным фактарам. Таму што рак шчытападобнай залозы — гэта ёд-131. Перыяд яго паўраспаду — восем сутак. У прыродзе яго не было ўжо праз тры месяцы пасля таго, як быў затушаны рэактар"

Пік захворвання на рак шчытавіцы сярод беларускіх дзяцей прыйшоўся на 1992 і 1993 гады. Затым назіралася зніжэнне. У апошні час рэгіструецца 8-10 выпадкаў у год. Але колькасць дарослых хворых расце: штогод — больш за тысячу пацыентаў.