Расійскія турысты адмаўляюцца ад беларускіх санаторыяў

Тым не менш дырэктарка дзяржаўнага турпрадпрыемства“Магілёўаблтурыст” Алена Карпенка бачыць у гэтым станоўчыя моманты. На яе думку, гэта дае магчымасць беларусам адпачыць у сябе на радзіме.

Аленка Карпенка паведаміла “Радыё Магілёў”, што раней беларускія санаторыі оптам прадавалі пуцёўкі расійскім турфірмам па коштах значна вышэйшых, чым для жыхароў Беларусі. Беларусам прыходзілася браніраваць месцы ў санаторыях за некалькі месяцаў да доўгачаканага адпачынку. Акрамя таго, расіяне больш ахвотна выдаткоўвалі грошы на дадатковыя паслугі санаторыяў. Аднак апошнім часам, у сувязі з ростам коштаў на пуцёўкі, сітуацыя змянілася.