Расія просіць Беларусь адмовіцца ад зімовага часу
Расія хоча далучыць да адмены зімовага часу сваіх партнёраў па Мытным саюзе — Беларусь і Казахстан.
Як заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расіі па прамысловасці Валерый Драганаў, Расія папросіць суседзяў "прыняць такі ж закон", бо з гэтымі краінамі ў Расіі "вельмі высокі ўзровень кааперацыі і інтэграцыі" і лепш, калі падыход да вылічэння часу будзе адзіны. Драганаў распавёў, што аналагічны законапраект паступіў і ў Вярхоўную раду Украіны.
Дзярждума Расіі разгледзіць законапраект аб вылічэнні часу 19 красавіка, перадае РБК.