Рашэнне па крэдыце для Беларусі ЕўрАзЭС прыме 4 чэрвеня

Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс-Захад” паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў. Нагадаем, што беларускі ўрад спадзяецца атрымаць стабілізацыйны крэдыт на падтрыманне беларускага рубля ў памеры 3 мільярды долараў цягам 2011-2013 года, па мільярдзе долараў штогод.

Са словаў крыніцы, у часе перамоваў, якія адбыліся напярэдадні ў Маскве, падрыхтаванае крэдытнае пагаднення, якое не мае фінансавых умоваў. Умовы выдаткавання крэдыту будуць зацверджаны асобным дадаткам да дамовы, таксама як і ўзгодненая з Антыкрызісным фондам эканамічная праграма дзеянняў беларускага ўраду.
 
Між тым, у самой гэтай праграме няма колькасных крытэрыяў, у ён прадугледжана толькі рэалізацыя агульных захадаў у галіне грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі, якія скіраваныя на зніжэнне дэфіцыту знешняга гандлю Беларусі.