Расійскія казакі ўвайшлі ў Ашмяны (фота)
Яны ўдзельнічаюць у конным паходзе па маршруце Масква — Парыж.
Паход прымеркаваны да 200-годдзя перамогі рускага войска ў вайне з французамі пад кіраўніцтвам Напалеона.
Казакі паўтараюць шлях рускага войска падчас вайны 1812 года. Маршрут пралягае праз тэрыторыі шасці краін: Расіі, Беларусі, Польшчы, Літвы, Нямеччыны і Францыі, перадае itar-tass.com
Як заяўляюць арганізатары мерапрыемства: "Галоўная тэма гэтага праекта — гэта гістарычная справядлівасць тых падзей, якія адбываліся ў 1812-1814 гадах, і аднаўленне памяці тых генералаў, ад якіх залежала перамога расійскіх войскаў, абарона Масквы і выйсце на еўрапейскі плацдарм баявых дзеянняў".
