Расійскія вайсковыя эксперты — за фінансаванне беларускага войска

Па яго словах, якія перадае ІА "Новы Рэгіён", дапамагаць матэрыяльна беларускім Узброеным Сілам для Расіі нават выгадна. Івашоў адзначае, што па сутнасці, у Беларусі і Расіі адзіная абаронная прастора. Таксама ён нагадаў, што беларусь пастаўляе камплектуючыя для абарончых сістэм Расіі.

Яго падтрымлівае і загадчык аналітычнага аддзела Інстытута палітычнага і ваеннага аналізу Аляксандр Храмчыхін. На яго думку, грошы, вылучаныя беларускім вайскоўцам, на абараназдольнасці Расіі негатыўна не адаб'юцца. Храмчыхін мяркуе, што ў расійскага войска няма фінансавых праблемаў. Праблемамі ён назваў кіраванне, недахоп адэкватных кадраў і ў саміх узброеных сілах, і ў ваенна-прамысловым комплексе.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія магла б дапамагчы фінансава беларускаму войску.