Расіяне больш не лічаць Лукашэнку сябрам Расіі

Паводле дадзеных апытання, толькі 5% расіян лічаць Аляксандра Лукашэнку "адзіным сапраўдным сябрам Расіі". Пры гэтым чвэрць увогуле не можа выказаць сваё меркаванне аб беларускім прэзідэнце.

Акрамя гэтага, 40% грамадзян Расіі не запярэчаць, калі прэзідэнт Беларусі сыдзе ў адстаўку. Супраць гэтага выступаюць 26%.

Апытанне таксама паказала зніжэнне колькасці расіян, якія лічаць Беларусь дружалюбнай Расіі дзяржавай. Варта таксама дадаць, што амаль 20% жыхароў нашай усходняй суседкі назвалі прэзідэнта Беларусі апошнім дыктатарам Еўропы.