Расійскія аўтобусы будуць збіраць у Барысаве

Паводле інфармацыі "Ежедневника", зборка можа распачацца ўжо ў сакавіку на магутнасцях кампаніі "Руспрамаўта" ў Барысаве. Кампанія ўваходзіць у холдынг "КМ-Груп" і з'яўляецца дыстрыбутарам дывізіёна "Рускія аўтобусы".

На першым этапе будзе збірацца 10-15 аўтобусаў малога і сярэдняга класа за год. З цягам часу плануецца павялічыць гадавы аб'ём да 500-600 "ПАЗаў".