Раварыстку Паліну Жук пахаваюць 26 траўня ў Брэсце

Як паведамляе БЕЛТА, пахаванне прызначанае на 26 траўня. 

Нагадаем, што 20-гадовая спартоўка атрымала цяжкую траўму ў аўторак на роварных спаборніцтвах у расійскай Туле. Апошнія суткі пасля аперацыі дзяўчына прабыла ў коме.

Паведамляецца, што Паліна Жук вучылася на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры на дзённай форме навучання. Яна майстар спорту, чалец нацыянальнай зборнай па веласпорце. Яна ўнучка двух раварыстаў. Дзядуля Паліны Сяргей Рабчук — майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, бабуля Марыя Груздова — майстар спорту СССР па веласпорце.