Ровенскі губернатар у Беларусі адмовіўся размаўляць на рускай мове
Васіль Берташ знаходзіўся з працоўнай паездкай у суседняй Брэсцкай вобласці.
Ён размаўляў з мясцовымі журналістамі выключна на ўкраінскай мове. Пасля гэтага і прадстаўнікі СМІ сталі задаваць пытанні на беларускай мове. Губернатар адзначыў, што выдатна разумее беларускую мову, бо нарадзіўся і вырас у Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці, дзе жыве даволі шмат этнічных беларусаў.
УНІАН адзначае, што намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Юхімюк на прэс-канферэнцыі ў Роўна размаўляў на рускай мове.
Фота — file.liga.net