Рукапіс Шарлоты Брантэ выставяць на аўкцыён

Рукапіс ніколі не выдаваўся і ўяўляе сабой тэкст, які пазней стаў адной са сцэнаў у знакамітым рамане “Джэйн Эйр”. У кніжцы 19 старонак памерам 35 на 61 мм.  Гэта другі выпуск часопіса Young Men's Magazin.

У 14 год Брантэ напісала шэсць выпускаў гэтага самаробнага часопіса, які стаў атрыбутам прыдуманага свету, створанага ёй разам з братам і сёстрамі, перадае ВВС.