Рыбалоўства і рыбаводства ў Беларусі найбольш стратнае
Белстат выявіў самыя рэнтабельныя і стратныя галіны беларускай эканомікі.
Як паведаміў Белстат 13 красавіка, "за студзень-люты 2011 г. стратнымі былі 1123 арганізацыі, або 12,9% ад агульнай колькасці арганізацый, што ўлічваюцца ў бягучым парадку". Найбольшая ўдзельная вага стратных арганізацый па галінах (у адсотках да агульнай колькасці) паказалі апрацоўчая прамысловасць (20,7%), транспарт і сувязь (20,2%), рыбалоўства и рыбаводства (31,6%).
Найбольшы рост рэнтабельнасці за студзень-люты 2011 г. паказалі фінансавая дзейнасць (68,1%), аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і прадстаўленне паслуг спажыўцам (18,7%), адукацыя (16,2%).