Рыгор Кастусёў: Двух аргкамітэтаў Дня Волі не будзе
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў экс-кандыдат у прэзідэнты, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Нагадаем, што ўчора прайшло паседжанне, на якім старшынём аргкамітэта абралі кіраўніка Рады інтэлігенцыі Уладзіміра Коласа. На паседжанні не было нікога з Партыі БНФ і руху "За Свабоду". Па словах Кастусёва, прадстаўнікі БНФ папросту захварэлі.
Рыгор Кастусёў: "Мы вялі перамовы і з Коласам, і з Марачкіным, і з Івашкевічам — тут праблем у нас няма. Супрацоўніцтва ішло разам з усімі. Але на нарадзе не змаглі пабыць менавіта таму, што прыхварэлі".
Па словах Кастусёва, на заўтрашнім паседжанні аргкамітэту прадстаўнікі Партыі БНФ будуць абавязкова.
Дарэчы, палітык прагназуе, што сёлета на Дзень Волі ў Мінску збярэцца каля 3-5 тысяч чалавек.