Самалёты ВПС Беларусі рамантаваліся кантрабанднымі запчасткамі
Справу аб кантрабандзе ў Беларусь абсталявання для рамонту баявых верталётаў і самалётаў пракуратура Санкт-Пецярбурга накіравала ў суд.
Паводле матэрыялаў справы, неабходныя беларусам запчасткі зламыснікі набывалі на расійскіх ваенных заводах. Затым "тавар" накіроўваўся ў багажных аддзяленнях цягнікоў міжнародных зносінаў на Авіяцыйны рамонтны завод горада Баранавічы, які спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі авіятэхнікі ВПС рэспублікі.
У кантрабандзе і махлярстве абвінавачваюцца кіраўнікі ТАА "Прамтэхэскорт" 48-гадовы Рыгор Ветраў і 52-гадовы Ўладзімір Мешчаракоў. У асобную вытворчасць выдзелена справа, датычная іх беларускіх партнёраў, матэрыялы якой перададзены ў генпракуратуру Беларусі, перадае "Коммерсантъ".