Самыя “прапашчыя” раёны Беларусі — Расонскі, Карэліцкі, Свіслацкі

Другім па “гібласці” з'яўляецца Карэліцкі раён. Жыве ў ім крыху больш за 22 тысяч чалавек. За першае паўгоддзе тут памёр кожны 90-ы жыхар. З улікам нараджальнасці рэгіён страціў кожнага 121-га жыхара, паведамляе інтэрнэт-выданне “Ежедневник”.

Сумнае трэцяе месца заняў яшчэ адзін раён Гродзенскай вобласці – Свіслацкі. За паўгода тут памер кожны 128-ы жыхар. Пры гэтым гадавы рост змяншэння насельніцтва склаў рэкордныя для краіны 14,5%.

Агулам за першую палову 2012 года розніца паміж нараджальнасцю і смяротнасцю беларусаў склала 9 тысяч 737 чалавек. Гэта амаль удвая менш, чым за аналагічны перыяд 2011 гада. Калі перавесці гэтыя лічбы на больш зразумелую мову, дык за першае паўгоддзе мы сёлета страцілі кожнага тысячнага грамадзяніна краіны.

Фота: "100 дарог".