Санкцыі ЗША перашкодзілі перамовам пра іранскі крэдыт для Беларусі

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, перадае БелаПАН.

Па словах Ермаковай, Цэнтрабанк Ірана знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, таму вырашаць з імі якія-небудзь пытанні наш Нацбанк не мае магчымасці.

Наконт перамоваў пра іранскі крэдыт кіраўніца Нацбанку паведаміла журналістам летась у кастрычніку.

Фота — kp.by