Сапернікам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў могуць стаць клубы Албаніі ці Венгрыі

У пятніцу адбылося лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Як паведамляе "Прессбол",  у выпадку, калі БАТЭ праб'ецца на гэты этап (нагадаем, у першым матчы БАТЭ перамог "Вардар" — 3:2), ягонымі сапернікамі могуць стаць пераможцы пары "Скендэрбеў" (Албанія) — "Дебрэцэн" (Венгрыя). Іх першы матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць албанцаў.

Матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда прызначаныя на 31 ліпеня/1 жніўня і 7/8 жніўня.

Фота — bymedia.net