Сарказі наракае на імігрантаў у Францыі
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што ў краіне зашмат мігрантаў.
Па яго словах, сістэма інтэграцыі мігрантаў у французскае грамадства працуе нездавальняюча, перадае РБК. Заява прэзідэнта прагучала ў сувязі з яго планамі зрабіць больш жорсткай іміграцыйную палітыку ў выпадку пераабрання на другі тэрмін.
Паводле планаў Сарказі, на грамадзянства Францыі змогуць прэтэндаваць толькі тыя імігранты, якія правялі на тэрыторыі краіны не меней за 10 гадоў.
Нагадаем, што сам французскі прэзідэнт нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і венгерскага эмігранта.