Савет Рэспублікі ўхваліў новы закон аб спецслужбах
22 чэрвеня праект закона “Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” у верхняй палаце парламента прадставіў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў.
Па яго словах, акт заканадаўства замацоўвае асноўныя задачы, кірункі дзейнасці органаў дзяржбяспекі, іх сістэму, паўнамоцтвы прэзідэнта і ўрада ў сферы дзейнасці спецслужбаў. У законапраекце вызначаюцца ўмовы і межы прымянення органамі дзяржбяспекі фізічнай сілы, спецсродкаў, зброі, баявой тэхнікі, інфармуе БелаПАН.
Праект гэтага закона быў унесены ў парламент увосень 2011 года і выклікаў вялікі грамадскі розгалас. Так, напрыклад, згодна з ім, супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі могуць без перашкодаў уваходзіць у жылыя памяшканні грамадзян, калі толькі падазраюць, што там дзяйсняецца злачынства.
Акрамя таго, спецслужбам шмат магчымасцяў для прымянення сілы пры затрыманні падазраваных у злачынстве. Таксама ў праект закона закладзеная норма, што спецслужбы не нясуць адказнасці за пашкоджаную ў часе затрымання ці ператрусу маёмасць.