Сем кубінскіх танцораў збеглі падчас гастроляў
Сем танцораў Нацыянальнага балета Кубы эмігравалі падчас гастроляў у Мексіцы.
Як інфармуе ВВС са спасылкай на амерыканскія СМІ, шэсць чальцоў балетнай трупы знаходзяцца цяпер у ЗША, адзін застаецца ў Мексіцы.
Дарэчы, уцёкі вядомых танцораў з Нацыянальнага балета Кубы адбываюцца рэгулярна на працягу некалькіх гадоў.
Год таму два кубінскія акторы, якія выканалі галоўныя ролі ў фільме пра невяртанцаў, пасля здымкаў самі ўцяклі ў ЗША. Пра іх лёс стала вядома толькі праз тыдзень пасля таго, як яны зніклі ў аэрапорце Маямі падчас перасадкі, хоць павінны былі ляцець на кінафэст у Нью-Ёрку.
Фота — vsetke.ru