Сёння 7-ы дзень працэсу аб тэракце ў метро

Згодна з паказаннямі дзяўчыны, 10 красавіка Дзмітрый Канавалаў казаў, быццам у панядзелак 11 красавіка яму трэба будзе адысці кудысьці а 17.00. Па словах сведкі, Канавалаў спытаў яе, што яна б зрабіла, калі б ёй засталося мала жыць.

На ўчорашнім паседжанні некаторыя з пацярпелых запатрабавалі, каб Дзмітрыя Канавалава прысудзілі да смяротнага пакарання, а Уладзіслава Кавалёва — да пажыццёвага.