Сёння адбудуцца пінскія раённыя Дажынкі
Яны пройдуць у вёсцы Ласіцк.
На свята ўраджаю з’едуцца найлепшыя сельскія рабочыя раёна і чыноўнікі рознага ўзроўню. Як заведзена, да свята ў
вёсцы добраўпарадкавалі вуліцы, пафарбавалі платы і адрамантавалі некалькі будынкаў.
План па падрыхтоўцы Дажынак зацвердзіў старшыня райвыканкама, а кіраваў падрыхтоўчымі працамі старшыня раённага Савету дэпутатаў.