Сёння адновіцца суд над Пачобутам

У аўторак а 10-ай гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Гродна адновіцца працэс журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута. Яго вінавацяць ў абразе гонару і годнасці прэзідэнта Лукашэнкі, а таксама паклёпе на яго. Прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі публікацыі Пачобута ў польскай “Gazecie Wyborczej” і на ўласным блогу.

На сёння запланаваныя выступы адвакатаў журналіста, а таксама яго апошняе слова. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, аднак родныя і блізкія Пачобута прыходзяць падтрымаць яго да будынка суда. У абарону Пачобута выступілі шматлікія польскія палітыкі і журналісты, а таксама прэзідэнт ЗША Барак Абама.