Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасня 1514 года адбылася Аршанская бітва, у якой войска ВКЛ перамагло амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.
30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пад Воршай гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла рашаючую ролю ў ходзе бітвы. У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай.
З пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.