Сёння адзначаецца міжнародны дзень анімацыі
Гэтая дата была ўстаноўленая ў 2002 годзе.
Ініцыятыву праявіла Міжнародная асацыяцыя анімацыйнага кіно. Такім чынам было вырашана ўганараваць мастацтва стварэння мультфільмаў.
Прынцып анімацыі вынайшлі задоўга да адкрыцця кінематографа. Многія навукоўцы спрабавалі прайграць на экране выявы, выкарыстоўваючы для гэтага стужку з малюнкамі, сістэму люстэркаў і ліхтар.
Першыя мультфільмы з’явіліся ў яшчэ ў 19 стагоддзі. А вось самым лепшым анімацыйным ролікам усіх часоў і народаў у 2003 годзе прызналі знакаміты мультфільм “Вожык у тумане”.