Сёння БАТЭ гуляе са "Славіяй", а "Гомель" — з "Нёманам"

БАТЭ на сваім поле прыме "Славію-Мазыр" (пачатак гульні а 19-й гадзіне), гродзенскі "Нёман" — "Гомель" (а 18-й), а салігорскі "Шахцёр" — жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" (а 20-й). 

Яшчэ два матчы 11-га тура прайшлі 16 траўня. Мінскае "Дынама" выйграла ў наваполацкага "Нафтана" з лікам 4:2, а "Брэст" прайграў "Мінску" — 0:1.