Сёння будзе ўрачыста адчынены "Пачатак кніжных дарог Беларусі"
Адкрыццё адбудзецца а 16-й гадзіне ў сталічнай кнігарні "ЛогвінаЎ".
"Нулявы кіламетр" уяўляе сабой намаляванае кола, у якое ўпісаныя сляды, на якія – каб адчуць сваю далучанасць да кнігаробства і кнігалюбства, – можа стаць кожны ахвочы. "Пачатак кніжных дарог Беларусі" адкрые пісьменнік Уладзімір Арлоў. Таксама сёння кнігарня праводзіць акцыю "Кірыл і Мяфодзій супраць дэвальвацыі".