Сёння каталікі адзначаюць Свята Божай Міласэрнасці

Свята Божай Міласэрнасці было ўстаноўлена папам Янам Паўлам ІІ у лістападзе 2000 года. Адзначаецца яно ў ІІ Велікодную нядзелю. Выбар гэтага дня невыпадковы, бо на яго прыпадае актава Уваскрасення Пана, якая завяршае святкаванне Хрыстовай пасхальнай таямніцы. Гэты перыяд у літургіі Касцёла найвыразней указвае на таямніцу Божай Міласэрнасці, якая найбольш поўна была аб’яўлена менавіта ў муцы, смерці і змёртвыхпаўстанні Хрыста, паведамляе catholic.by.