Сёння могуць зрабіць бясплатным праезд для мінскіх студэнтаў
Адпаведнае даручэнне сталічным уладам даў кіраўнік Беларусі.
Старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька ў пятніцу заявіў, што такое рашэнне могуць прыняць у панядзелак, 12 верасня.
З яго словаў, на нядаўняй сесіі гарадскога савета вырашана аказаць сур’ёзную датацыйную падтрымку сістэмы гарадскога аўтатранспарту — на суму больш за 150 мільярдаў рублёў. Таму для 120 тысяч студэнтаў цалкам магчыма зрабіць праезд бясплатным, лічыць гарадскі кіраўнік.