Праезд у грамадскім транспарце сталіцы ад сёння каштуе 1500 рублёў
Кошт за адну паездку з 5 красавіка падаражэў на 200 рублёў.
БЕЛТА адзначае, што сёлета гэта першае падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце Мінску. Летась яно адбывалася аж чатыры разы. Год таму квіток каштаваў 700 рублёў.
Мінгарвыканкам устанавіў кошт праяздных білетаў. На адзін від транспарту праяздны на месяц будзе каштаваць 61600 рублёў, на дэкаду — 21600, на два віды транспарту — адпаведна 82400 і 28900, на чатыры віды — адпаведна 111100 і 39000 рублёў.
Фота — bymedia.net