Сёння пахаваюць Галіну Сямдзянаву
Развітанне адбудзецца ў залі рытуальных паслугаў на вуліцы Альшэўскага, 12 з 13.00 да 15.00.
Галіну Сямдзянаву пахаваюць на Паўночных могілках Мінска. Яна памерла пасля цяжкой хваробы 18 верасня. Сямдзянава была дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, адным з лідараў беларускай дэмакратычнай апазіцыі пачатку 90-ых.