Сёння пасведчанне кіроўцы падаражэла ў чатыры разы
Раней абмен і выдача правоў каштавалі 50 тысяч (0,5 базавай велічыні). Цяпер за іх давядзецца выкласці 200 тысяч рублёў.
Ад 9 жніўня набывае моц указ №197, які рэгулюе гэтыя пытанні. Як паведамляе auto.onliner.by, учора ў ДАІ шматлікіх рэгіёнаў кіроўцы займалі чаргу з 6—7 гадзін раніцы. У Мінску ў апошні дзень перад падаражэннем па новыя пасведчанні прыйшлі некалькі соцень чалавек.
Фота — aif.by